У рэдакцыі Hrodna.life і Newgrodno прыйшлі з ператрусам

У рэдакцыі двух гродзенскіх парталаў прыйшлі з ператрусамі​ / @grodnosliv
У рэдакцыі двух гродзенскіх парталаў прыйшлі з ператрусамі​ / @grodnosliv

У рэдакцыю гродзенскага выдання Hrodna.life, а таксама да галоўнага рэдактара партала Newgrodno прыйшла міліцыя, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Актывіст Сяргей Верамеенка на сваёй старонцы ў Facebook выклаў відэа візіту супрацоўнікаў міліцыі ў краму "Адметнасць", дзе знаходзіцца і рэдакцыя Hrodna.life.

Таксама стала вядома, што з ператрусам прыйшлі і да галоўнага рэдактара партала Newgrodno Ігара Рэмзіка.

"Два гродзенскія сайты прызнаныя экстрэмісцкімі. З дапамогай АМАПу ў памяшканнях рэдакцый ідзе ператрус",пацвердзілі інфармацыю ў УУС Гродна. Адбіраецца тэхніка.

Міліцыя прыйшла ў рэдакцыі, бо знайшла на старонках Hrodna.life і Newgrodno.by прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкай.

"Гаворка ідзе аб захоўванні матэрыялаў аднаго тэлеграм-канала, які ў кастрычніку і лістападзе 2020 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаны экстрэмісцкім", — патлумачылі ў гродзенскім УУС.

У міліцыі падкрэслілі, што знойдзеныя імі матэрыялы былі ў вольным доступе, а ў рэдакцыі было дастаткова часу, каб прывесці сваю дзейнасць у адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі