У рэйтынгу краін, небяспечных для ЛГБТ, Беларусь заняла 61-е месца

У рэйтынгу краін, небяспечных для ЛГБТ, Беларусь заняла 61-е месца

У рэйтынг краін, небяспечных для ЛГБТ, трапіла Беларусь, піша thinktanks.by. 

У рэйтынгу LGBTQ + Danger Index адзначаныя 150 краін. Ён складаецца для турыстаў з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй. Складальнікі рэйтынгу ўлічвалі такія паказчыкі, як дыскрымінацыя ці абарона ад яе людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, забарона ці легалізацыя аднаполых шлюбаў і палітыка ўрада наконт усынаўлення дзяцей ЛГБТ-прадстаўнікамі. 

Беларусь займае ў рэйтынгу 61-е месца. Гэта на адзін радок вышэй, чым Украіна (62). У суседняй Расіі ЛГБТ-турыстаў чакае большы негатыў — яна размясцілася на 42-й пазіцыі, трапіўшы ў шэрагі небяспечных краін. Гэта тлумачыцца тым, што ў Расіі заканадаўча забароненая прапаганда гомасэксуалізму, а таксама ёсць палітычны пераслед ЛГБТ-актывістаў.

Самымі небяспечнымі для ЛГБТ-турыстаў прызналі Нігерыю, Катар і Емен. Найбольш бяспечныя — Швецыя, Канада і Нарвегія. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі