У Рыме пасля землятрусу эвакуявалі метро
У Рыме пасля землятрусу эвакуявалі метро, некалькі школаў, банк, будынак МЗС. Тры моцныя землятрусы магнітудай ад 5,3 да 5,7 адбыліся раніцай 18 студзеня на працягу гадзіны ў цэнтральнай Італіі (у абласцях Лацыё, Абруца і Марке). Эпіцэнтр знаходзіўся ў 100 км на ўсход ад сталіцы, аднак падземныя штуршкі адчуваліся. Было вырашана з меркаванняў бяспекі спыніць метро ў Рыме, праводзяцца неабходныя тэхнічныя праверкі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
У горадзе Аматрычэ разбурылася званіца, якая была пашкоджаная ў выніку мінулагодніх падземных штуршкоў. Паведамляецца, што жыхары горада Аквіла, які ў 2009 годзе быў амаль цалкам разбураны ў выніку землятрусу, у паніцы выбягалі з дамоў на вуліцы. Дадзеных пра пацярпелых няма. Мясцовыя ўлады адзначаюць, што страты ад землятрусу няпроста падлічыць — з-за моцных снегападаў у цэнтральнай Італіі абцяжараны рух транспарту. Спецыяльныя службы выкарыстоўваюць верталёты.
Feeling several aftershocks of #earthquake in Central Italy today; @LastQuake pins original quake at M5.7; last tremor was several seconds pic.twitter.com/taJJqQ8V6Z
— Elise Harris (@eharris_it) 18 января 2017 г.