У Салігорску было задымленне ў шахце, дзе працавалі 467 гарнякоў (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 26 верасня на глыбіні 440 метраў.
Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", у шахце 4-га рудаўпраўлення "Беларуськалія" адбылося задымленне. У мэтах бяспекі работы ў шахце былі прыпыненыя, персанал выведзены на паверхню. Усяго ў шахце знаходзілася 467 гарнякоў, пацярпелых няма.
Паводле інфармацыі выратавальнікаў, крыніцай задымлення стала транспарцёрная стужка, праводзяцца работы па выпуску дыму. Створаная камісія для ўстанаўлення прычын здарэння.
Галоўны здымак з архіву. Фота — bymedia.net. Іншыя здымкі — МНС