У Саудаўскай Аравіі багаслоў забараніў ляпіць снегавікоў
Па яго словах, гэта супярэчыць ісламскаму вучэнню.
Шэйх Мухамад Салех аль-Мунадджыд паведаміў праз адзін з рэлігійных сайтаў, што рабіць снегавіка — значыць, ствараць падабенства чалавека. Гэта забаронена ў ісламе строгай кансерватыўнай версіі, прынятай у Саудаўскай Аравіі, паведамляе Радыё "Свабода".
Па словах шэйха, рабіць чалавечыя фігуры са снегу, нават у выглядзе гульні або забавы, не дазволена. Госпад даў людзям дастаткова магчымасцяў ствараць вобразы таго, што не мае душы — дрэваў, караблёў, пладоў, будынкаў і г.д. Так шэйх адказаў на пытанне, ці могуць бацькі-мусульмане дазваляць дзецям рабіць снегавікоў.
Саудаўская Аравія вядомая як гарачая і пераважна пустынная краіна. Але на днях, калі Блізкі Усход трапіў пад уплыў халоднага паветра, узвышшы ў саудаўскай правінцыі Табук каля мяжы з Іарданіяй апынуліся пакрытымі снегам.
Фота з сацыяльных сетак