У сераду ў Беларусі чакаецца да 9 цяпла, месцамі магчымы дождж

У сераду ў Беларусі чакаецца да 9 цяпла, месцамі магчымы дождж

У сераду, 9 сакавіка, у Беларусі ападкі прагназуюцца толькі месцамі. Гэта будзе пераважна дождж. Уначы і раніцай магчымы туман, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе слабы і памяркоўны.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны ў нашай краіне чакаецца ад мінус 1 градуса да плюс 5, у дзённыя — 3-9 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як паведамляла Еўрарадыё, зіма вернецца ў Беларусь у сярэдзіне сакавіка. Зноў пачнуцца снегапады і маразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі