У сераду ў Беларусі чакаюцца мокры снег, туман, галалёдзіца
4 сакавіка ў нашай краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Уначы ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі ападкі, пераважна мокры снег. У начны і ранішні час месцамі прагназуецца слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень па Брэстчыне і Гродзеншчыне — парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +1, дзень — ад 2 да 7 градусаў цяпла.
Фота — angcity.ru