У сераду ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прымае пражскую “Славію”
У сераду, 2 жніўня, у 3-м раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прымае пражскую “Славію”. Пачатак а 20-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 5”. На матчы чакаецца аншлаг — раскупленыя ўсе білеты. “Барысаў-Арэна” змяшчае больш за 13 тысяч чалавек. Прэс-служба клуба заклікае заўзятараў прыходзіць раней, каб непасрэдна перад пачаткам гульні не было вялізных чэргаў. Допуск на стадыён пачнецца а 18-й гадзіне.
У першым паядынку “Славія” святкавала перамогу з лікам 1:0. Амаль увесь той матч БАТЭ правёў у меншасці. Як чакаецца, сёння ў асноўным складзе будзе Міхаіл Гардзяйчук, які гасцявую гульню прапусціў з-за праблем са здароўем.