У Шэнгенскую зону прымуць яшчэ тры еўрапейскія краіны

Шэнгенская віза / vivastravel.ru
Шэнгенская віза / vivastravel.ru

Паўнавартаснымі чальцамі Шэнгенскай зоны без унутранага памежнага кантролю гатовыя стаць Балгарыя, Румынія і Харватыя. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета ЕС.

Савет заклікае без прамаруджвання прыняць гэтыя краіны ў Шэнгенскую зону. У заяве таксама адзначаецца ўнёсак Балгарыі, Румыніі і Харватыі ў нармальнае функцыянаванне Шэнгенскай зоны, у тым ліку падчас пандэміі ды вайны ва Украіне.

Чакаецца, што 8 снежня Савет юстыцыі і ўнутраных спраў ЕС прагаласуе за поўны ўдзел Балгарыі, Румыніі ды Харватыі ў Шэнгенскай зоне без унутранага памежнага кантролю.

На сёння ў зону Шэнгена ўваходзяць 26 дзяржаў. Гэта ўсе краіны ЕС, акрамя Балгарыі, Харватыі, Кіпра, Ірландыі ды Румыніі. Таксама ў Шэнгенскую зону ўваходзяць Нарвегія, Ісландыя, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, якія не з'яўляюцца чальцамі Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі