У шведа на "Чыжоўка-Арэне" забралі швэдар з надпісам "Алесь Бяляцкі 33"

У яго сумцы быў хакейны швэдар з надпісам "Алесь Бяляцкі 33", паведамляе БелаПАН. Нагадаем, вызваліць палітвязня Алеся Бяляцкага патрабуюць ад беларускіх уладаў 33 праваабарончыя арганізацыі, якія ўваходзяць у міжнародную платформу "Грамадзянская салідарнасць".



Хорд збіраўся сустрэцца з прысутным на матчы кіраўніком Федэрацыі хакея Швецыі. Шведскі праваабаронца прайшоў праз дбайны дадатковы нагляд. Швэдар у яго канфіскавалі. Пасля дагляду Хорда адпусцілі.



Тым не менш перад пачаткам матчу ён сустрэўся з кіраўніком шведскай хакейнай федэрацыі. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася як сітуацыя з Бяляцкім, так і інцыдэнт у "Чыжоўка-Арэне".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі