У Сірыі курды дамовіліся з рэжымам Асада

У Сірыі курды дамовіліся з рэжымам Асада

У Сірыі курды дамовіліся з рэжымам Башара Асада. З дапамогай сірыйскіх урадавых войскаў, якія з'явяцца на мяжы з Турцыяй, яны спадзяюцца спыніць турэцкі наступ. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", перамовы лідараў курдаў і прадстаўнікоў ураду Асада прайшлі на базе Хмеймім, дзе базуецца расійская авіяцыя. Дамаск заяўляе, што яго армія "прсоўваецца на поўнач краіны для супрацьстаяння турэцкай агрэсіі".

Курдскія групоўкі былі саюзнікамі ЗША ў Сірыі падчас барацьбы супраць тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы". Пасля аб'яўлення Злучанымі Штатамі пра поўны вывад сваіх войскаў з Сірыі, Турцыя пачала вайсковую аперацыю супраць курдаў на поўначы Сірыі. Анкара бачыць у курдах пагрозу і збіраецца стварыць буферную зону на турэцка-сірыйскай мяжы.

"New York Times" піша, што здзелка курдаў з рэжымам Асада азначае важны паварот у сірыйскім канфлікце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі