"Гуманітарная дапамога": у Сірыю могуць адправіць да 200 беларускіх вайскоўцаў

"Гуманітарная дапамога": у Сірыю могуць адправіць да 200 беларускіх вайскоўцаў

У Сірыю могуць адправіць беларускіх вайскоўцаў. Пра гэта стала вядома з праекта распараджэння расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна, апублікаванага на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ. Ён даручыў МЗС і Мінабароны РФ правесці перамовы і падпісаць з Беларуссю пагадненне аб супрацоўніцтве ў "аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыі".  Гэты дакумент прадугледжвае "накіраванне беларускага вайсковага кантынгенту" — да 200 чалавек.

Высвятляецца, што праект быў распрацаваны Мінабароны Расіі, узгоднены з МЗС і іншымі органамі РФ. Яго "папярэдне прапрацавалі" з беларускім бокам. Праўда, пра перспектыву ўдзелу беларусаў у падзеях у Сірыі не паведамлялася.

"Беларускі вайсковы кантынгент прыцягваецца да выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў", гаворыцца ў дакуменце. У перыяд знаходжання на тэрыторыі Сірыі беларусы будуць размяшчацца ў месцах дыслакацыі расійскай авіяцыйнай групы. Расійскі бок "на бязвыплатнай аснове" прадаставіць беларусам пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, узбраенне.

Як улады Беларусі будуць тлумачыць неабходнасць прысутнасці беларускіх вайскоўцаў у Сірыі? Гэта ж не місія АДКБ у Казахстане.

"Гуманітарная дапамога": у Сірыю могуць адправіць да 200 беларускіх вайскоўцаў
pravo.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі