У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў

Ваенныя медыкі перад адпраўкай у Сірыю / t.me/modmilby/
Ваенныя медыкі перад адпраўкай у Сірыю / t.me/modmilby/

У Сірыю адправілі атрад спецыяльнага прызначэння беларускіх ваенных медыкаў. Яны будуць дапамагаць жыхарам пацярпелых ад землятрусу рэгіёнаў.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, у складзе атрада 45 чалавек. У Сірыі беларусы збіраюцца разгарнуць ваенна-палявы шпіталь. У ім будуць працаваць хірургі, тэрапеўты, анэстэзіёлагі-рэаніматолагі. 

БЕЛТА ўдакладняе, што беларусаў у Сірыю даставіць расійскі Іл-76МД. Раней у Турцыю паляцелі беларускія ратавальнікі, якія дапамагаюць разбіраць завалы і ратаваць людзей.

У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў
У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў
У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў
У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў
У Сірыю адправілі атрад беларускіх ваенных медыкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі