У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні, паведамляюць праваабаронцы. Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага.

З Правілаў унутраннага распарадку следчых ізалятараў быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі". 

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...> Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату", — гаворыцца ў адказе начальніка СІЗА-1.

Адпаведныя змены былі ўнесеныя ў ПУР яшчэ 30 чэрвеня адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу — 29 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі