У склад тэхнічнага савета Forbes увайшоў беларус

У склад тэхнічнага савета Forbes увайшоў беларус

У склад тэхнічнага савета Forbes увайшоў беларус, паведамляе TUT.by. Аляксей Макараў — адзін з заснавальнікаў беларускай IT-кампаніі Qulix Systems. У тэхнічны савет, сусветную супольнасць ўладальнікаў і кіраўнікоў міжнародных кампаній, уваходзіць больш за 2 тысячы удзельнікаў (Huawei, Amazon, Dell, Visa, Microsoft, IBM, Intel, Xerox, Uber, PayPal ды іншыя). Удзельнікі тэхнічнага савета абмяркоўваюць на платформе пытанні бізнесу, пішуць для Forbes артыкулы на тэхнічную і бізнес-тэматыку. Належанне да згаданай структуры дае магчымасць яе чальцу мець доступ да назапашаных ведаў і экспертызы калег з іншых гарадоў, краін.

Каб трапіць у склад тэхнічнага савета Forbes, кандыдат павінен быць тэхнічным кіраўніком найвышэйшага звяна кампаніі, яна мусіць мець прадстаўніцтва ў Злучаных Штатах, яе гадавы прыбытак мусіць быць не меншы за 5 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі