У Слоніме на будоўлі з-пад пяску адкапалі 9-гадовага хлопчыка
У Слоніме хлопчыка засыпала пяском на будоўлі, кадр з відэа
Дзевяцігадовага хлопчыка засыпала пяском на будоўлі ў Слоніме. Як паведамляе Дэпартамент аховы, здарэнне адбылося ўвечары 17 верасня.
Высветлілася, што хлопчык прыехаў з Мінска да бабулі на выходныя. Ён гуляў з сябрам і зайшоў на тэрыторыю будоўлі, дзе яго і засыпала пяском. Сябар сказаў пра здарэнне сваёй маме, якая выклікала спецслужбы.
З-пад пяску дзіця вызвалялі ахоўнікі і ратавальнікі.
Паведамляецца, што хлопчыка шпіталізавалі, цяпер яго жыццю нічога не пагражае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.