У Слуцкім раёне ў аварыі загінулі тры чалавекі
У Слуцкім раёне ў аварыі загінулі тры чалавекі. Там адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і фуры. Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак каля 15-й гадзіны на трасе "Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы".
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля Lada ў нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху, якраз пад грузавік Mercedes. Загінулі тры чалавекі, якія былі ў легкавіку, яшчэ адзін — у бальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.