У Смалявічах у будаўнікоў абарваўся трос у люльцы на вышыні 24 метраў
У будаўнікоў у Смалявічах абарваўся трос
У Смалявічах у будаўнікоў, якія фарбавалі фасад новабудоўлі абарваўся адзін з тросаў у люльцы, паведамляе прэс-служба МНС.
У люльцы знаходзіліся два чалавекі. Яна павісла на астатнім тросе на вышыні 24 метры. Спусціцца наніз людзі не маглі, а рызыка падзення была высокай.
Да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС. З дапамогай аўталесвіцы ратавальнікі дапамаглі мужчынам спусціцца на зямлю. Паведамляецца, што будаўнікі пры здарэнні не пацярпелі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.