У Смалявіцкі раён прыедуць 20 тысяч кітайцаў

У Смалявіцкі раён прыедуць 20 тысяч кітайцаў. У 25 кіламетрах ад беларускай сталіцы яны будуць будаваць індустрыяльны парк (беларуска-кітайскі праект "Вялікі камень"). А пакуль там працуюць толькі 136 грамадзян Кітая. Ужо выдадзеныя дазволы для 6663 кітайскіх рабочых, інфармуе газета "Комсомольская правда в Беларуси" са спасылкай на Аляксея Бягуна, начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС нашай краіны. Паводле яго слоў, больш за 20 тысяч кітайцаў на будаўніцтве не патрабуецца.

Адзначаецца, што інфармацыя пра прыезд у Беларусь ад 120 тысяч да 650 тысяч кітайскіх рабочых не адпавядае сапраўднасці.

“Нахран нам тыя кітайцы? Мы самі можам будаваць — нам грошы трэба!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі