У снежні Польшча пачне будаваць новы плот на мяжы з Беларуссю

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю / twitter.com/mblaszczak​
Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю / twitter.com/mblaszczak​

Польшча прыступіць да будаўніцтва новай загароды на мяжы з Беларуссю ў снежні, паведаміў сенатар Кшыштаф Мруз у эфіры Польскага тэлебачання.

У цяперашні час польскі бок завяршае выбар падрадчыкаў. Будаўніцтва загароды мусіць пачацца 15 снежня.

Ранейшую агароджу з калючага дроту на польска-беларускай мяжы, пабудаваную ў пачатку міграцыйнага крызісу, прызналі неэфектыўнай. Новая агароджа будзе больш надзейнай, яе вышыня складзе 5,5 метраў, а працягласць — 180 кіламетраў. Пры гэтым агульная мяжа Польшчы з Беларуссю дасягае 418 кіламетраў.

Кошт праекта ацэньваецца ў 1,6 мільярда злотых, або 400 мільёнаў долараў у эквіваленце. Грошы будуць вылучаныя з дзяржбюджэту.

Паводле планаў, пабудова агароджы мусіць завяршыцца да чэрвеня 2022 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, Еўрасаюз не будзе вылучаць бюджэтныя грошы на ўстаноўку загараджальных збудаванняў на сваіх знешніх межах, у тым ліку на мяжы з Беларуссю,

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі