У спіс палітвязняў дадалося восем чалавек

Палітвязні

Палітвязні

У Беларусі стала больш на восем палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы.

Гэта Аляксандр Піскуноў, Яраслаў Вердыш, Аляксандр Яўціхаў, Дзмітрый Гут, Яўген Тоўсцік, Аляксандр Паліўка, Павел Кунцэвіч, Іван Асіповіч. Большасць з іх была асуджаная па абвінавачванні ў распальванні сацыяльнай варожасці — за каментары ў інтэрнэце. Аляксандра Яўціхава таксама судзілі за перасылку відэа ваеннай тэхнікі ў пратэсны тэлеграм-канал, які рэжым Лукашэнкі абвясціў "экстрэмісцкім".

На сёння статус палітвязня ў Беларусі маюць 1414 чалавек. Насамрэч колькасць людзей, затрыманых і асуджаных па палітычных матывах, яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі