Грамадзянку Украіны ў Беларусі асудзілі на 9 гадоў калоніі
Наталля Захаранка
Грамадзянку Украіны ў Беларусі асудзілі на 9 гадоў калоніі. Наталлю Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны, а яе знаёмую беларуску Ларысу Крупу "ў неданясенні аб злачыстве". Апошнюю аштрафавалі на 4000 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.
Справу ўкраінкі ў закрытым рэжыме разглядаў Гомельскі абласны суд (суддзя — Анатоль Сотнікаў). Суд пастанавіў канфіскаваць у яе мікрааўтобус.
Жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка летам 2023-га знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі яна часта ездзіла ў Гомель праз Польшчу гандляваць на мясцовым рынку. Яе шукала маці. Пасля стала вядома пра затрыманне.
Беларускія праваабаронцы прызналі грамадзянку Украіны палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.