Мама шукае зніклую ў Беларусі ўкраінскую валанцёрку

Наталля Захаранка / “Час Чернігівський”

Наталля Захаранка / “Час Чернігівський”

Украінская валанцёрка з Чарнігава Наталля Захаранка знікла ў Беларусі, упэўненыя яе блізкія.

Жанчына дапамагала ўкраінскім уцекачам выязджаць з Беларусі дадому. З 19 ліпеня яна не выходзіць на сувязь, піша ўкраінскае выданне "Час Чернігівський".

"Колькі і куды я ні пісала — у амбасаду, пракуратуру, МЗС. У амбасадзе мне адказалі, што сярод затрыманых яе няма. Я не ведаю, куды ісці і да каго звяртацца. У мяне ўжо няма ніякіх сіл", — расказвае маці зніклай валанцёркі Надзея Захаранка.

У пачатку поўнамаштабнай вайны частка Чарнігаўшчыны, якая мяжуе з Беларуссю, была акупаваная. У тыя дні многія выехалі з акупацыі ў Беларусь. А потым вырашылі вярнуцца дадому. Такім людзям Наталля і дапамагала. Прыязджала ў беларускі Мазыр на ўласнай машыне, забірала людзей і іх рэчы — і адвозіла дадому.

Перад паездкай яна заўсёды давала аб'яву ў агульным валанцёрскім чаце, і людзі з розных гарадоў Украіны адпраўлялі з ёй "перадачы" для сваіх блізкіх, якія тады знаходзіліся ў Беларусі.

Наталля рабіла такія рэйсы ў Беларусь каля года і ўвесь час была на сувязі з блізкімі. Калі вы ведаеце, як звязацца з Наталляй Захаранка, напішыце нам у рэдакцыю або ў рэдакцыю ўкраінскага выдання "Час Чернігівський".

Знікла сувязь з украінскай валанцёркай, якая ездзіла ў Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі