У Беларусі — 10 новых палітвязняў, сярод іх двое грамадзян Украіны
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзесяць чалавек. Агульная колькасць палітвязняў складае сёння 1418 чалавек.
Гэта Дзяніс Красько, Кацярына Новікава, Дзмітрый Шчарбін, Яўген Кіслоў, Антон Чарамных, Раман Галуза, Андрэй Шмай, Іван Сухамераў, Наталля Захаранка, Аляксей Кулікоў.
Красько, Шчарбін і Кіслоў асуджаныя за каментары ў сацсетках (Кіслоў — яшчэ і па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў).
Украінца Андрэя Шмая вінавацяць у агентурнай дзейнасці, а ўкраінку Наталлю Захаранка судзяць закрытым судом па абвінавачанні ў шпіянажы.
Рамана Галузу і Антона Чарамных вінавацяць у здрадзе дзяржаве, Кацярыну Новікаву — у перадача пратэсным рэсурсам даных дзяржслужбоўцаў. Аляксею Кулікову выставілі абвінавачанні ў агентурнай дзейнасці і падрыхтоўцы тэракту. У Івана Сухамерава — вялікі спіс абвінавачанняў, сярод якіх ёсць і здрада дзяржаве, і ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы, і заклікі да санкцый ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.