У Гомелі "за шпіянаж" будуць судзіць валанцёрку з Украіны

Наталля Захаранка

Наталля Захаранка / страницы Н.Захаренко ВКонтакте

У Гомельскім абласным судзе на наступным тыдні пачнецца суд над Наталляй Захаранка. Гэта валанцёрка з Украіны, якая да вайны часта бывала ў Беларусі, гандлявала на гомельскіх рынках. З пачаткам расійскай агрэсіі яна стала дапамагаць уцекачам і мігрантам з Украіны. Наталлю абвінавачваюць у шпіянажы, расказвае "Наша Ніва".

Ва ўкраінскіх медыя Наталлю называлі валанцёркай. Сувязь з ёй знікла 19 ліпеня 2023 года, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь. Трывогу забіла дачка жанчыны — тэлефон маці стаў недаступны. Дачка спрабавала атрымаць інфармацыю ў мясцовых уладаў, тыя пераконвалі, што сярод затрыманых Наталлі няма. Цяпер — праз паўгода — стала вядома пра суд, працэс пачынаецца 15 лютага. Санкцыя па артыкуле "шпіянаж" прадугледжвае пакаранне ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Разам з Наталляй за "непаведамленне аб злачынстве" судзяць яе знаёмую Ларысу Крупу. Ёй пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі