У сталічным пункце ўтрымання бяздомных сабак нарэшце паставяць вокны

У сталічным пункце ўтрымання бяздомных сабак нарэшце паставяць вокны

У пункце ўтрымання бяздомных жывёл на вуліцы Гурскага днямі пачынаюцца працы па ўцяпленні памяшкання, дзе знаходзяцца вальеры з сабакамі. Дагэтуль на зіму прастору паміж дахам і сценамі зацягвалі цэлафанам. Цяпер замест яго будзе ўсталяваная аконная канструкцыя, якую на лета можна будзе здымаць.

"Гэта вокны не двух-трох камерныя, а такі варыянт, які можа здымацца на летні перыяд, ― распавядае Ганна Граноўская, галоўны рэдактар “Паласатай газеты” і неабыякавая асоба, якая клапоціцца пра лёс жывёлаў. ― Купал будынка так бесталкова сканструяваны, што летам там, як пад павелічальным шклом, вельмі горача. І калі паставіць крутыя шклопакеты, гэта будзе пекла”.

У сталічным пункце ўтрымання бяздомных сабак нарэшце паставяць вокны

Будынку, у якім месціцца пункт часовага прыбывання жывёл, больш за 14 гадоў. Меркавалася, што праз некаторы час ён будзе рэканструяваны. Два гады таму абмяркоўваўся план рэканструкцыі, будынак мусіў быць зруйнаваны і нанова адбудаваны ўжо з ацяпленнем, больш дасканалай сістэмай каналізацыі. Аднак ініцыятыва ўперлася ў банальную адсутнасць памяшкання, у які магла б часова пераехаць “Фауна горада” з усімі сваімі “жыхарамі”.

Па словах дырэктара прадпрыемства Тамары Царыкоўскай, уцяпленне памяшкання будзе адбывацца за грошы спонсараў, бо бюджэт “Фауны горада” не прадугледжвае рамонтных прац. Ганна Граноўская ўдакладняе, што ўстаноўка вокнаў ― гэта рашэнне “тут і цяпер”, якое падтрымаў прыватны прытулак “Суперкот”. Сам прытулак існуе на дабрачынныя ахвяраванні і афіцыйна апякуецца жывёламі з “Фауны горада”.

Цяпер самае галоўнае, мяркуе Ганна, прыстроіць сабак, якія жывуць у вальерах на Гурскага, бо падчас рамонтных прац у будынку будзе вельмі шумна:

“Я прашу адгукнуцца тых, хто можа забраць жывёл на сталае месца жыхарства ці хаця б на ператрымку. Падрабязнасці ― у  групах VK ці у ФБ. Асцерагайцеся махляроў, звязвайцеся з валанцёрамі, якія пазначаныя ў афіцыйных групах!”. 

У сталічным пункце ўтрымання бяздомных сабак нарэшце паставяць вокны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі