Жыхарку Старых Дарог падазраюць у двайным падпале інтэрната, піша ТГ-канал "ЧП Беларусь".
Пажары ў інтэрнаце на Кіраўскім завулку здарыліся 3 і 5 красавіка. Першы раз былі эвакуяваныя 12 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, а другі раз — 21 чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей.
Як выявілі міліцыянты, падпаламі займалася 20-гадовая жыхарка гэтага інтэрната. Дзяўчына патлумачыла, што мела крыўду на аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства і такім спосабам вырашыла правучыць яго.
На яе пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці.