Мінчука, які хаваўся ад міліцыі, выцягвалі з вентыляцыйнай шахты
Вентыляцыйная шахта (ілюстрацыйнае фота)
Мінчука, які хаваўся ад міліцыі, выцягвалі з вентыляцыйнай шахты. Як піша minsknews.by, мужчына ўбачыў, што міліцыянеры заходзяць у пад'езд яго дома, і вырашыў схавацца на гарышчы. Паколькі праходзіў капітальны рамонт шматпавярховіка, выхад туды быў адчынены. Мужчына падняўся на дах, але там праваліўся ў вентыляцыйную шахту, і вылезці адтуль самастойна не мог. На яго крыкі прыбеглі людзі, якія і выклікалі ратавальнікаў. Ім давялося выкарыстаць альпінісцкі рыштунак.
Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Суша, які расказаў гэтую гісторыю, адзначае, што мінчук спалохаўся міліцыі, а чаму, не ўдакладняе. На "спецаперацыю" спатрэбілася 40 хвілін, пасля чаго мужчыну завезлі ў бальніцу. Паколькі ў яго было толькі некалькі драпін, іх апрацавалі і пацыента адпусцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.