У студзені ў Беларусі рэпрэсавалі паўсотні чалавек
Рэпрэсіі не могуць працягвацца бясконца / novychas.online
У студзені 2023-га ў Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за паўсотні чалавек: 13 жанчын і 37 мужчын, піша @viasna96. Ім агулам прысудзілі 111 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі, 4 гады і 6 месяцаў "хіміі", 31 год і 3 месяцы "хатняй хіміі", 82,5 тысячы штрафаў, 9 месяцаў арышту.
У снежні 2022-га ў Беларусі было рэпрэсавана 55 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.