У суботу ў Віцебску шпіталізавалі 109 чалавек з пнеўманіяй, у нядзелю — 56

У суботу ў Віцебску шпіталізавалі 109 чалавек з пнеўманіяй, у нядзелю — 56

У Віцебску ў суботу шпталізавалі 109 чалавек з пнеўманіяй, у нядзелю — 56. Такія лічбы назваў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі на пасядэжнні абласнога штаба па барацьбе з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі 20 красавіка.

Ён падкрэсліў, што некалькі дзён таму гэтыя лічбы былі значна вышэйшымі — па 300 чалавек за суткі і болей. 

"Але пакуль складана казаць пра ўстойлівасць гэтай тэндэнцыі. Магчыма, людзі з сімптомамі захворванняў не захацелі звяртацца да медыкаў. Бліжэйшыя дні пакажуць рэальную карціну", — перадае газета "Витебские вести" словы Вішнявецкага. 

Ён паведаміў, што ў суботу было вялікае паступленне супрацьмалярыйнага прэпарата. Ва ўсім свеце гэтыя лекі сёння выкарыстоўваюцца ў тым ліку для лячэння каранвірусных пнеўманій. Таксама прыйшла гуманітарная дапамога з Кітая: рэспіратары, пульсаксіметры (прыборы для вызначэння кіслароду ў крыві), бескантактавыя тэрмометры ды іншае.

Віцебск нароўні з Мінскам — адзін з асноўных ачагоў каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Аднак афіцыйная колькасць людзей з выяўленым COVID-19 тут не называецца. 

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома паведаміў на пасядэжнні штоба, што ў першы дзень пасля вакацыяў за школьныя парты селі 35,5% навучэнцаў вобласці.

У выніку складанай эпідэміялагічнай сітуацыі без працы засталіся 40 чалавек, заявіў старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў. На біржу працы сталі трое з іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі