У Судане падчас вайны апынуўся беларускі самалёт з экіпажам з 7 чалавек

У Судане некалькі дзён ідуць баі / Reuters
У Судане некалькі дзён ідуць баі / Reuters

У Судане падчас вайны апынуўся беларускі самалёт з экіпажам з 7 чалавек, піша прапагандыст Ігар Тур. Кампанія Belcanto Airlines, на якую яны працуюць, займаецца грузаперавозкамі. Мяркуецца, што гаворка пра самалёт Іл-76ТД. Сваякі членаў экіпажу кажуць, што ён моцна пашкоджаны ці нават знішчаны падчас баёў за аэрапорт.

МЗС РБ намагаецца дапамагчы беларусам вярнуцца на радзіму. Сцвярджаецца, што на дадзены момант яны знаходзяцца ў бяспецы. Агулам у сталіцы Судана знаходзіцца 10 грамадзян Беларусі.

Узброены канфлікт у Судане паміж Узброенымі сіламі і Сіламі хуткага рэагавання пачаўся ў канцы мінулага тыдня. У ім выкарыстоўваецца цяжкае ўзбраенне, авіяцыя. Загінулі ўжо сотні людзей.

У Судане падчас вайны апынуўся беларускі самалёт з экіпажам з 7 чалавек
Maxar

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі