У судзе над байкерам выступіў калега даішніка, які заставаўся ў аўтамабілі

У судзе над байкерам выступіў калега даішніка, які заставаўся ў аўтамабілі

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіць суд па справе байкера Сяргея Шаўцова, выступіў калега даішніка Уладзіміра Таўпінца Алег М., які заставаўся ў аўтамабілі. Ён распавёў, што пабачыў перад тым, як адбылося ДТЗ, у якім сур'ёзна пацярпеў яго калега.

Алег М.: “Рухаліся па Машэрава. Пад’ехаў да скрыжавання, спыніўся ў 1-й паласе. Гарэла чырвонае святло. Таўпінец паказаў у бок трамвайных шляхоў. Там стаіць матацыкл. Кіроўца парушыў некалькі пунктаў правіл. Пакуль гарэла чырвонае святло, вырашылі яго спыняць, бо [на матацыкле] не было нумара. Нам здавалася, што ён не спыніцца, калі паедзем за ім на зялёнае святло і паспрабуем спыніць з мігалкамі. Валодзя пайшоў да матацыкліста, я змясціўся ў трэцюю паласу.

Вова стаў перад матацыклам. Ён нешта кажа і працягвае руку. Кіроўца кіўнуў галавой. Потым матацыкліст рэзка адкаціўся назад, потым рэзка выкруціў руль улева. Мне здалося, што ён захоча з’ехаць. Я так думаю, што Вова пацянуўся рукой да замка запальвання. У нас часам бываюць такія моманты: калі кіроўца адразу ж не заглушыў рухавік, калі яго папрасілі, то рабіць гэтага не будзе. Вова зрабіў невялікі крок управа. Матацыкл рэзка пачынае рухацца ўлева. Убачыў, што яны пачалі разам рухацца ў бок скрыжавання, выехалі і на 4-й паласе праспекта Незалежнасці адбылося сутыкненне".

Калега Таўпінца не змог адказаць, якім пунктам Правілаў дарожнага руху ці 155-га загаду інспектару ДАІ дазваляецца выцягваць ключы з замка запальвання транспартнага сродку. Таксама Алег М. пацвердзіў, што ў руках Таўпінца не было жазла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі