У сувязі з манчэстарскім тэрактам арыштавалі сёмага падазраванага

У сувязі з манчэстарскім тэрактам арыштавалі сёмага падазраванага

У цэнтральнай Англіі падчас паліцэйскага рэйду і ператрусаў арыштавалі сёмага падазраванага ў датычнасці да панядзелкавага тэракту ў Манчэстэры, перадае Бі-Бі-Сі

Незадоўга да гэтага паліцыя затрымала шостую падазраваную. Аднак зранку 25 траўня жанчыну адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў.

Следчыя лічаць, што тэракт на канцэрце ў Манчэстары быў арганізаваны злачыннай групай.

Раней стала вядома, што паліцыя ў Манчэстары затрымала старэйшага брата падазраванага тэрарыста-смяротніка Салмана Абедзі Ісмаіла Абедзі. А ў Лівіі затрымалі бацьку і малодшага брата Абедзі.

Паводле апошніх звестак, у выніку выбуху на "Манчэстар-арэне" загінулі 22 чалавекі, у тым ліку 12 дзяцей. 64 чалавекі знаходзяцца ў шпіталях, 9 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі