У святкаванні Дня Незалежнасці ўдзельнічала амаль мільён беларусаў
Усяго па краіне 3 ліпеня прайшло 479 святочных мерапрыемстваў.
Болей за 980 тысяч чалавек прынялі ўдзел у адзначэнні Дня Незалежнасці Беларусі. Такія звесткі падае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС. Грамадскі парадак пры гэтым забяспечвалі некалькі тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных справаў і вайскоўцаў унутраных войскаў, якія неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме.
3 ліпеня ў краіне прайшло 479 святочных мерапрыемстваў, а ў сталіцы гулянні адбываліся на 13 пляцоўках. Праваахоўнікі не выявілі сур’ёзных і грубых парушэнняў правапарадку, надзвычайных сітуацый не зафіксавалі.
Тым менш, міліцыя нагадвае грамадзянам пра неабходнасць бяспечных паводзінаў, бо наперадзе яшчэ два выходныя дні. У прыватнасці, беларусам раяць ўстрымацца ад злоўжывання алкаголем і купання ў забароненых месцах.
З улікам таго, што ў Беларусі ўсталявалася вельмі гарачае надвор’е, кіроўцам рэкамендуюць планаваць паездкі з улікам спёкі і самаадчування.