У таварыскім матчы футбалісты Беларусі разгромна прайгралі Македоніі — 0:3

У таварыскім матчы футбалісты Беларусі разгромна прайгралі Македоніі — 0:3

28 сакавіка футбольная зборная Беларусі сустракалася ў таварыскім матчы са зборнай Македоніі. Гульня праходзіла ў Македоніі і скончылася разгромным пройгрышам беларускай каманды — 0:3. 

Першы гол на на 40-й хвіліне забіў Стэфан Спіроўскі. Пасля гэтага капітан македонскай зборнай Горан Пандзеў аформіў дубль — на 61-й і 69-й хвілінах. 

Перад гэтым у рамках кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2018 года беларуская зборная прайграла камандзе Швецыі з лікам 0:4. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі