У Тбілісі разграмілі офіс апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух"
Пратэсты ў Грузіі
У Тбілісі некалькі дзесяткаў чалавек разграмілі офіс апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух". Нападнікі былі ўзброеныя бітамі, драўлянымі дзідамі і жалезнымі прутамі. Яны выбілі вокны і пашкодзілі абсталяванне.
Паліцыя прыбыла на месца толькі праз гадзіну пасля атакі, хаця найбліжэйшы ўчастак знаходзіцца не далей за 2 км. Ніхто з нападнікаў затрыманы не быў.
АНР — найбуйнейшая апазіцыйныя партыя Грузіі. Напад адбыўся на фоне закліка да аб'яднання апазіцыі, каб перашкодзіць прарасійскай партыі "Грузінская мара" перамагчы на парламенцкіх выбарах у кастрычніку года.
Днямі ГМ пераадолела вета прэзідэнткі Грузіі краіны Саламэ Зурабішвілі і даціснула прыняццё "закона пра замежных агентаў" па расійскім узоры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.