У траіх футбалістаў зборнай Беларусі каранавірус, яны не паляцяць у Румынію

У траіх футбалістаў зборнай Беларусі каранавірус, яны не паляцяць у Румынію

У траіх футбалістаў зборнай Беларусі каранавірус. Гэта — брамнік Аляксандр Гутар, паўабаронца Дзмітрый Падстрэлаў (абодва з салігорскага "Шахцёра") і абаронца Мікалай Золатаў ("Урал"). Яны здалі станоўчыя тэсты на каранавірус, паведамляе "Прессбол".

Згаданыя футбалісты не паляцяць са зборнай у Румынію на таварыскі матч са зборнай гэтай краіны, які мусіць адбыцца 11 лістапада. А 15 лістапада зборную Міхаіла Мархеля чакае хатні паядынак са зборнай Літвы ў Лізе нацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі