У Турцыі не выключаюць адмены ў гатэлях сістэмы “усё ўключана”

У Турцыі не выключаюць адмены ў гатэлях сістэмы “усё ўключана”

У Турцыі не выключаюць адмены ў гатэлях сістэмы “усё ўключана”. Да гэтага турыстычную індустрыю заклікае Канфедэрацыя гандляроў і рамеснікаў гэтай краіны. Яна лічыць, што сістэма з’яўляецца перашкодай для развіцця гандлю і рамеснага бізнесу ў турыстычных зонах. Турысты з аэрапорта едуць у гатэль, мала ходзяць па рэстаранах, па крамах, а значыць менш купляюць тавараў, інфармуе РІА “Новости”.

У Расіі ўжо заявілі, што маштабная адмова ад абслугоўвання ў гатэлях у Турцыі па сістэме “ўсё уключана” прывядзе да зніжэння попыту на гэты накірунак адпачынку. Людзі да яе прывыклі, а адмена сістэмы будзе ўспрымацца як паніжэнне сервісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі