У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю (фота)

У акцыі прынялі ўдзел каля 20 чалавек, распавёў Ігар Аскірка:



Аскірка: "Прысутнічае еўрадэпутат Марэк Мігальскі, прысутнічаюць украінцы з украінскімі сцягамі. І людзі стаяць з партрэтамі беларускіх палітвязняў, з плакатам "За нашу і вашу вольнасць".



Акцыя доўжылася каля гадзіны.



Яна была прымеркаваная да трэціх угодкаў разгону мітынгу 19 снежня 2010 года. Нагадаем, што тады спецслужбы затрымалі 9 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты і беспрэцэдэнтна жорстка разагналі мітынг пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі