У Варшаве прэзентавалі кнігу пра Беларусь Лукашэнкі
27 сакавiка ў Доме сустрэчы з гicторыяй прайшла прэзентацыя кнiгi Дэвiда Марплза "Наша слаўнае мiнулае: Беларусь Лукашэнкi i Вялiкая Айчыная Вайна".
У ёй гicторык звярнуў увагу на фармаванне беларускай дзяржаўнай iдэалогii на гiсторыi Вялікай Айчыннай вайны. Дэвiд Марплз падчас прэзентацыi cканцэнтраваўся на ўкраiнскiм крызice, бо гэта час, калi Беларусь можа прадэманстраваць незалежную палiтыку, як гэта было ў выпадку непрызнання незалежнасцi Aceціi i Абхазii. Таксама гicторык не бачыць прычын, каб не дайшло да змен у Беларусi, i яны могуць надысці нават больш нечакана, чым ва Украiне, бо ў Беларусi няма такой карупцыi, i дастаткова мець волю зверху, каб пачаць рэформы.
Вяртаючыся да ўкраiнскай тэмы, эксперт адзначыў, што ўвага засяроджана на прэзiдэнцкiх выбарах, aле рашаючыя выбары будуць парламенцкiя, дзе прадстаўлены будуць сiлы з усiх рэгiёнаў краiны, i не трэба забывацца, што рашэннi будуць прымацца менавiта ў парламенце.
Арганізатарам сустрэчы выступіла "Інфармацыйнае бюро Салідарнасці з Беларуссю".