У Ваўкавыску загінуў хлопец у кайданках, які выкінуўся з акна будынка міліцыі

Будынак міліцыі ў Ваўкавыску / yandex.by
Будынак міліцыі ў Ваўкавыску / yandex.by

У Ваўкавыску з акна чацвёртага паверха мясцовага РАУС выкінуўся хлопец, які быў у кайданках. Ён загінуў. Пра гэта раніцай у панядзелак паведаміў @Grodno_grab. Паводле яго інфармацыі, трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 30 красавіка.

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне дагэтуль няма, але пра яго пішуць прапагандысты. Па іх версіі, загінуламу было 24 гады. Сцвярджаецца, што ён "быў наркаманам". Праваабаронцы адзначаюць, што гэтага хлопца затрымлівалі ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020-га, у дзень, калі па ўсёй Беларусі пачаліся пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Прычына цяперашняга затрымання ім невядомая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі