У віцебскай лякарні памерла сястра Васіля Быкава Валянціна

У віцебскай лякарні памерла сястра Васіля Быкава Валянціна

У панядзелак, 4 ліпеня, а 8-й раніцы ў віцебскай лякарні памерла сястра Васіля Быкава Валянціна. Яна не дажыла трох дзён да свайго 90-годдзя. Пра гэта ў Facebook напісаў Глеб Лабадзенка.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 траўня невядомы напаў на Валянціну Быкаву ў яе хаце. Ён накінуўся са спіны, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку і некалькі разоў стукнуў. У жанчыны была зламаная правая рука і тры рабра. Яна знаходзілася ва Ушацкай раённай бальніцы, адкуль яе перавялі ў Віцебск. Вядома, што нападнік уцёк, нічога не ўзяўшы з хаты. Па факце нападу на Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, распачыналі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі