У Віцебску Міхалевіча папрасілі пакінуць сустрэчу у будынку ратушы

У Віцебску 17 снежня кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць будынак абласнога краязнаўчага музея, дзе ён праводзіў сустрэчу з мясцовымі актывістамі. Перад пачаткам сустрэчы Міхалевіч растлумачыў журналістам, што не мае намеру праводзіць у абласным цэнтры агітацыйнае мерапрыемства ў вялізнай зале, таму што, на яго думку, "гэта неэфектыўна". Таму кандыдат прапанаваў прыкладна дзесяці віцебскім дэмакратычным актывістам і прадстаўнікам СМІ зайсці ў ратушу, каб пагутарыць у адным з музейных залаў.

Міхалевіч набыў у касе музея білеты, і ўсе прайшлі ў экспазіцыйную залу "Старажытны Віцебск". Палітык коратка выклаў сваю перадвыбарную праграму.

Праз 10 хвілін пасля пачатку сустрэчы дырэктар музея Глеб Савіцкі папрасіў усіх пакінуць музей, паабяцаўшы вярнуць заплачаныя за білеты грошы. Тады Міхалевіч прапанаваў сваім слухачам працягнуць сустрэчу каля будынка ратушы.

Але там да Міхалевіча падышоў начальнік аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Іван Мацвееў і дамогся таго, каб людзі разышліся, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі