У Віцебску раніцай 4 красавіка выпаў снег

Футбольны стадыён у Віцебску / t.me/MSTBELARUS
Футбольны стадыён у Віцебску / t.me/MSTBELARUS

Раніцай 4 красавіка ў Віцебскай вобласці ідзе снег. Такім чынам, зіма, якой у гэтым годзе не было, не спяшаецца здаваць свае пазіцыі.

В Витебске утром 4 апреля выпал снег
Снег у Віцебску / Инстаграм levkovich_valentina

Напярэдадні стала вядома, што матч футбольнага чэмпіяната Беларусі паміж "Віцебскам" і "Смалявічамі" перанеслі з абласнога цэнтра ў Барысаў. Гэта рашэнне было прынятае падчас пасяджэння аператыўнага штаба па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй.

Па дадзеных на раніцу 3 красавіка, у Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў захворвання COVID-19.

Сёння Мінспорта публікуе ў телеграме фота заснежанага стадыёна ў Віцебску і піша, што футбольны клуб "Віцебск" абгрунтаваў перанос матча "складанымі ўмовамі надвор'я і мінусавой сярэднясутачнай тэмпературай".

В Витебске утром 4 апреля выпал снег
Снег на футбольным стадыёне ў Віцебску / t.me/MSTBELARUS

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі