У Віцебску раніцай гарэў шматпавярховік — эвакуявалі больш за 30 чалавек
Сярод эвакуяваных 19 дзяцей
У Віцебску раніцай гарэла кватэра ў шматпавярховым доме па вуліцы Ленінградскай. Пажар узнік на другім паверсе. Гаспадыня кватэры разам з дзіцем выбралася самастойна, а вось яе суседцы з трэцяга паверха спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Разам з ёй у кватэры знаходзіліся двое дзяцей.
"Праз акно па трохкаленнай лесвіцы жанчына перадала свайго 11-месячнага немаўляці выратавальніку, і ён перанёс яго ў бяспечнае месца", — расказваюць у МНС. Саму жанчыну і сына-падлетка забяспечылі адмысловымі маскамі і вывелі праз лесвічную клетку. З верхніх паверхаў ратавальнікі таксама эвакуявалі 31 чалавека, у тым ліку 19 дзяцей. Адна з версій, чаму здарыўся пажар — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, кажуць у МНС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.