У Віцебску шапік "Табакерка" паставілі каля лякарні хуткай дапамогі
У Віцебску павільён з шапікам "Табакерска" паставілі на прыпынку грамадскага транспарту бліз лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", ад шапіка да медустановы — менш за 50 метраў.
Стары павільён на прыпынку зрэзалі 20 лістапада, новы, з тытунёвым шапікам, паставілі на наступны дзень.
Дарэчы, незадоўга да гэтага замянілі прыпыначны павільён на супрацьлеглым баку праспекта Фрунзе. Спярша там быў кіёск з кандытарскімі вырабамі, потым ён зачыніўся і быў знесены. На яго месцы нядаўна паставілі новы навес, а цяпер яго замянілі на "Табакерку".