У відэароліку ААН дыназаўр заклікае задумацца аб праблемах клімату
"У нас быў астэроід, а якія апраўданні ў вас?" / Скрыншот з відэароліка ААН
ААН прадставіла ў сераду кароткаметражную кінастужку ў падтрымку барацьбы са зменамі клімату, паведамляе ТАСС.
У фільме, які зняты ў межах кампаніі "Не выбірайце выміранне", да дэлегацый краін і супрацоўнікаў ААН звяртаецца дыназаўр. Месцам для свайго выступу дагістарычны яшчар абраў трыбуну Генеральнай Асамблеі. Дыназаўр заявіў аб тым, што прыйшоў час, каб людзі перасталі прыдумляць апраўданні і пачалі ажыццяўляць змены.
"Прынамсі ў нас быў астэроід, а якія апраўданні ў вас?" — задаў рытарычнае пытанне прадстаўнік вымерлага віду.
У сваёй прамове дыназаўр таксама выказаў меркаванне, што дзяржсубсідыі на вуглевадароды ірацыянальныя і нелагічныя.
Ролік стаў першым у гісторыі ААН фільмам, у якім скарыстана кампутарная графіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.