У Вілейцы, у адрозненне ад Мінска, наважыліся на шэсце Дзядоў Марозаў
Шэсце Дзядоў Марозаў у Вілейцы / з архіву "Рэгіянальнай газеты"
У Вілейцы, а таксама яшчэ ў некалькіх невялікіх гарадах Беларусі, традыцыйныя шэсці Дзядоў Марозаў усё ж адбудуцца.
У Вілейцы навагодні парад пройдзе 28 снежня ў 14:00, хоць асцярогі, што яго адменяць, таксама былі.
"Раней думалі, што шэсце адменяць праз эпідэміялагічную абстаноўку. Але цяпер паведамілі, што ўсё ж такі правядуць", — піша "Рэгіянальная газета". Пры гэтым гасцей і ўдзельнікаў свята просяць выконваць меры бяспекі і сацыяльнае дыстанцыяванне.
У Мінску навагодні парад знік з праграмы святаў — без тлумачэння прычын. Хоць кірмашы і вулічныя прадстаўлення засталіся. У Віцебску шэсце таксама адмянілі, каля 150 навагодніх персанажаў віталі гасцей свята ўжо ля ёлкі.
У Гродне Дзядоў Марозаў перасадзілі на машыны і зладзілі аўтапрабег.
Паглядзець на традыцыйныя святочныя шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак сёлета, мяркуючы па ўсім, можна будзе толькі ў невялікіх гарадах. У Гомельскай вобласці парады Дзядоў Марозаў запланаваныя, у прыватнасці, у Светлагорску, Петрыкаве і Добрушы, паведамляе сайт аблвыканкама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.