У Вільні працягваецца суд над беларускім шпіёнам

Віленскі акруговы суд працягвае разгляд справы былога парамедыка Узброеных сіл Літвы Андрэя Ашуркава. Яго вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі. Судовы працэс адбываецца ў закрытым рэжыме

У чацвер суд завяршыў апытанне сведкаў і агучыў матэрыялы справы, перадае ru.delfi.lt. Пракурор Генпракуратуры Радас Савіцкас паведаміў, яшчэ намечана некалькі пасяджэнняў, наступнае з іх пройдзе 3 верасня.

Як паведамлялася раней, Ашуркава, які служыў у батальёне мотапяхоты імя Вялікага князя Літвы Альгерда, затрымалі ў студзені 2014 года. Беларускія спецслужбы, па звестках следства, завербавалі Ашуркава ў Беларусі і мэтанакіравана ўкаранілі ў літоўскія Узброеныя сілы. Ёсць падазрэнні, што 5 гадоў ён за грошы перадаваў Беларусі інфармацыю. У красавіку Ашуркаў прызнаў сваю віну.

Нагадаем, што ў Літве судзяць таксама Рамуальда Ліпскага, абвінавачанага ў шпіянажы на карысць Беларусі. Ён сваю віну не прызнаў.

У літоўскім судзе завяршылася апытанне "беларускага шпіёна"

Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі