У выніку ДТЗ з тралейбусам у Мінску пацярпелі сем чалавек

Тралейбус урэзаўся ў святлафор, прыпынак і бетонную агароджу / @gaiminsk​
Тралейбус урэзаўся ў святлафор, прыпынак і бетонную агароджу / @gaiminsk​

Сем чалавек апынуліся ў бальніцы пасля дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося у сераду ўвечары на скрыжаванні вуліц Севастопальская і Кнорына ў Мінску, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля "Opel" праігнараваў знак "Рух без прыпынку забаронены" і выехаў на скрыжаванне. Па галоўнай дарозе ў гэты час ехаў тралейбус. Пасля сутыкнення з легкавіком, кіроўца тралейбуса "страціла кантроль над кіраваннем транспартным сродкам і наехала на святлафор, затым — на прыпынак грамадскага транспарту і бетонную агароджу", — распавялі ў ДАІ.

Медыцынская дапамога спатрэбілася чатыром пасажырам тралейбуса: тром дарослым і дзіцяці, а таксама двум пасажырам і кіроўцу "Opel". Іх забралі ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі